
Уладзімір Літвін за шахматнай дошкай
Завяршыўся чэмпіянат Дзятлаўскага раёна па шахматах, у якім прынялі ўдзел 10 аматараў шахмат.

Гуляюць у шахматы ў Дзятлаве

Роздум
У спаборніцтвах у Дзятлаве ўдзельнічаў слонімец Уладзімір Літвін, які з’яўляецца чэмпіёнам Слонімскага раёна па шахматах сярод аматараў гэтай гульні. Ён прайшоў усю дыстанцыю без параз пры адной нічыёй і ўпэўнена заняў першае месца.

Гульня
Другое месца заваяваў Уладзімір Зайцаў, трэцім быў Сяргей Бамбіра.

Выніковая табліца чэмпіяната Дзятлаўскага раёна па шахматах
У шахматных спаборніцтвах у Дзятлаве ўдзельнічаў старэйшы аматар шахмат са Слоніма Юрый Чайкоўскі, якому ідзе ўжо 82 год.
Фота з архіва Уладзіміра Літвіна