У межах рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!" слонімскія выратавальнікі наведалі Слонімскі філіял Гродзенскага абспажыўгандлю, паведамляе МНС.
Інспектары распавялі работнікам прадпрыемства пра статыстыку пажараў і іх асноўныя прычыны.
Прысутным патлумачылі алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі на хімічна і радыяцыйна небяспечных аб’ектах і расказалі, што патрэбна рабіць па сігнале “Увага ўсім!”.
Для замацавання інфармацыі супрацоўнікі МНС прадэманстравалі відэафільм “Увага ўсім!”, у якім падрабязна яшчэ раз тлумачацца дзеянні грамадзян у выпадку аварыі.
Увагу акцэнтавалі на тым, што найбольш небяспечныя надзвычайныя сітуацыі могуць здарыцца пры масавай прысутнасци людзей, якія звязаныя з панікай і вялікай колькасцю пацярпелых.
Пры абмеркаванні прычын узнікнення пажараў у жылым сектары выкарысталі прэзентацыю “Назаві прычыну”, дзе кожны мог сфармуляваць стос правілаў па папярэджанні пажараў ва ўласным жытле.
Інспектары МНС прадэманстравалі, да чаго прыводзіць невыканання правілаў бяспекі на прыкладзе згарэлых электрапрыбораў з рэальных пажараў.
Выратавальнікі нагадалі, што падключэнне ў адзін рад некалькіх магутных электарапрыбораў абавязкова прывядзе да ўзгарання, а зарадку мабільнага тэлефона не варта адкладваць на ноч, калі вы не можаце кантраляваць працэс.
Таксама вялася размова пра бяспеку і дапамогу ў яе забеспячэнні пажылым бацькам з боку дзяцей.
На развітанне выратавальнікі пакінулі прысутным тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю і адказалі на пытанні.
Фота МНС
В копилке наград - Гран-при, четыре золотые медали и диплом.
Возбуждено уголовное дело.
Согласно графику четвертей и каникул на 2024/25 учебный год, утвержденному Министерством образования, зимние каникулы в…
Размер выплаты составляет 3940 рублей.
Сотрудники Слонимского ЖКХ в четверг, 21 ноября, прошли вакцинацию против гриппа.