
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці адбылося восем пажараў, паведамляе МНС.
Раніцай 18 сакавіка гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў Ваўкавыску на вуліцы Заслонава, днём такая пабудова гарэла ў вёсцы Абрубы Лідскага раёна, дзве — у вёсцы Ліпічанка Шчучынскага раёна і яшчэ дзве — у вёсцы Савейкі таго ж Шчучынскага раёна.
У гэты ж зень у вёсцы Дакудава-1 Лідскага раёна гарэў склад, а ў вёсцы Калясішча — жылы дом, які выкарыстоўваецца пад лецішча.
Смеццевыя кантэйнеры гарэлі 18 сакавіка ў Гродне на Кляновай вуліцы і ў Лідзе на вуліцы Неўскага.
У пажарах пацярпелі маёмасць і будынкі.
Прычыны ўзгаранняў высвятляюцца.