
20 сакавіка ў вёсцы Панікарты Дзятлаўскага раёна гарэў нежылы дом. Агнём знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме, паведамляе МНС.
Раніцай 20 сакавіка ў вёсцы Будныя Навагрудскага раёна згарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Днём гарэла гаспадарчая пабудова ў вёсцы Забалоцце Карэліцкага раёна. Там агнём пашкоджаны дах будынка і маёмасць у ім. Вечарам гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў Гродне на вуліцы Карскага. Знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць у будынку.
Таксама раніцай 20 сакавіка ў Гродне гарэў смеццевы кантэйнер на вуліцы Стэфана Баторыя. Агнём пашкоджана перакрыцце і ўшчыльніцельныя гумкі кантэйнера.
Днём 20 сакавіка ў вёсцы Кульшычы Мастоўскага раёна гарэў легкавы аўтамабіль. Агнём пашкоджаны маторны адсек і часткова салон легкавіка.
Прычыны пажараў высвятляюцца.