Пасля ДТЗ
Каля 20 гадзін 20 сакавіка ў Слоніме адбыўся наезд на пешахода, паведамляе ДАІ.
На месцы аварыі
69-гадовы кіроўца легкавіка “ВАЗ” рухаўся па Тапалёвай вуліцы ў накірунку Шасэйнай, калі злева направа дарогу пераходзіў 43-гадовы мясцовы жыхар, які і патрапіў пад колы легкавіка.
ДТЗ у Слоніме
У выніку ДТЗ пешаход з пераломам нагі быў шпіталізаваны ў мясцовую бальніцу.
Мужчына быў п’яны, не быў пазначаны флікерамі і пераходзіў дарогу па-за пешаходным пераходам, адзначае рэсурс ДАІ.
Фота ДАІ