На месцы аварыі
У 17.30 гадзін 21 сакавіка ў ДАІ паступіла паведамленне пра ДТЗ з удзелам матацыклістаў каля вёскі Гожа Гродзенскага раёна, паведамляе рэсурс абласной ДАІ.
Грузавік пасля аварыі
30-гадовы кіроўца “Ямахі” рухаўся з боку кантрольна-прапускнога пункта “Прывалка” ў кірунку Гродна. Падчас руху матацыкліст праявіў няўважлівасць, дапусціў спадарожнае сутыкненне з матацыклам такой жа мадэлі, пасля чаго перакуліўся і сутыкнуўся з грузавіком “ДАФ”, які рухаўся насустрач.
Байк пацярпелага матацыкліста
Пасля аварыі матацыкліста з адкрытым пераломам бядра шпіталізавалі. Ад больш цяжкіх траўмаў яго ўратавала абаронная экіпіроўка, адзначае ДАІ.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, якая павінна высветліць усе абставіны здарэння.
Фота ДАІ