З 1 красавіка 2022 года ў Слоніме пачынае дзейнічаць сістэма аплаты ў грамадскім транспарце праз кампосцер. Імі ўжо абсталяваны ўсе гарадскія аўтобусы, канстатуе "Жыццё Слоніма".
Талоны для праезду можна будзе набываць у шапіках “Белсаюздруку” і “Табакерках” па 70 капеек, альбо ў кіроўцы аўтобуса па 75 капеек.
Плаціць за праезд, акрамя талонаў, можна будзе таксама праз сістэму “Заплаці” альбо праз дадатак “М-Беларусбанк”.