Рэйд выратавальнікаў у Лідскім раёне
Размова з жыхаркай аграгарадка
Таксама 23 сакавіка згарэлі гаспадарчыя пабудовы каля аграгарадка Мажэйкава і ў вёсцы Сямашкі Лідскага раёна. А ў вёсцы Пашкі таго ж Лідскага раёна ў нежылым доме падчас пажару згарэў дах, агнём пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць.
Вечарам 23 сакавіка на вуліцы Каханоўскага ў Гродне гарэў смеццевы кантэйнер, а ў вёсцы Беняконі Воранаўскага раёна згарэла прыватная гаспадарчая пабудова.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Размова пра пажарную бяспеку з вяскоўцам
Выратавальнікі тым часам праводзяць рэйды па гарадах, вёсках і аграгарадках Прынямоння і папярэджваюць жыхароў пра недапушчэнне спальвання сухой расліннасці ды нагадваюць, што штраф за такія дзеянні можа складаць да 30 базавых адзінак.
Фота МНС