Ілюстрацыйнае фота
23 сакавіка адбылася раённая алімпіяда на веданне ПДР вучнямі 5 і 6 класаў сярэдніх школ Слонімскага раёна, паведамляе рэсурс ДАІ.
24 гарадскія і раённыя слонімскія школы прынялі ўдзел у гэтай алімпіядзе.
Цягам 15 мінут вучні адказвалі на 10 пытанняў па Правілах дарожнага руху.
Арганізавалі алімпіяду мясцовы міжрайаддзел Дзяржаўтаінспекцыі і ўпраўленне адукацыі Слонімскага райвыканкама.
Пераможцы і прызёры алімпіяды будуць узнагароджаны граматамі, адзначае рэсурс абласной ДАІ.