З 18 па 21 сакавіка ДАІ здзейсніла рэйд па выяўленню парушэнняў Правіл дарожнага руху на аўтадарозе М-6 у Гродзенскім, Шчучынскім, Лідскім і Іўеўскім раёнах, паведамляе рэсурс ДАІ.
За гэты час інспектары выявілі 275 парушэнняў Правіл дарожнага руху.
116 парушэнняў хуткаснага рэжыму.
82 выпадкі адсутнасці допуску да ўдзелу ў руху.
5 бяспраўнікаў.
21 кіроўца не быў прышпілены пасам бяспекі.
6 парушэнняў правіл перавозкі пасажыраў і іншыя.
Фота ДАІ