Пасля аварыі
Днём 24 сакавіка на аўтадарозе “Гродна – Сапоцкін” грузавік “ЗіЛ” паварочваў налева ў кірунку вёскі Скрынікі, калі яго спрабаваў абагнаць 50-гадовы кіроўца легкавога “Фольксвагена”, у выніку чаго адбылося сутыкненне, паведамляе ДАІ.
Аварыя
Пасля аварыі кіроўцу легкавіка даставілі ў шпіталь на абследаванне.
На месцы ДТЗ
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, якая павінна выявіць усе абставіны здарэння, адзначае рэсурс абласной ДАІ.
Фота ДАІ