
У выніку пажараў дачныя дамы і гаспадарчыя пабудовы ў Дварчанах моцна пашкоджаны агнём.
Раніцай 24 сакавіка ў Лідзе на вуліцы Энгельса гарэў будаўнічы вагончык. Агнём знішчаны цеплавентылятар і пашкоджана 2 кв.м сцяны.
У гэты ж дзень гарэў дачны дом і гаспадарчая пабудова ў вёсцы Беражно Карэліцкага раёна. Агнём пашкоджана 35 квадратных метраў даху на доме, а гаспадарчая пабудова цалкам знішчана.
Гаспадарчыя пабудовы таксама гарэлі ў гэты дзень у вёсцы Лавунцы Воранаўскага раёна і ў садовым таварыстве Сасновая балка-1 каля вёскі Навінкі Гродзенскага раёна. У першым выпадку пабудова моцна пашкоджана агнём, а ў другім згарэла цалкам.
Днём 24 сакавіка ў завулку Астроўскага ў Слоніме гарэў нежылы дом. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць у доме.
Вечарам 24 сакавіка адбыўся пажар у электрашчытавой аднаго з пад’ездаў шматкватэрнага дома на Зялёнай вуліцы ў Мастах. У выніку пашкоджана электраправодка ў шчытавой на 1 і 2 паверхах.
Прычыны пажараў высвятляюцца.