27 сакавіка ў Слонімскім дзяржаўным драмтэатры адбылася ўрачыстаць з нагоды Міжнароднага дня тэатра, на якой пабываў і карэспандэнт партала gs.by.
Васіль Сявец звяртаецца да гледачоў
Сваю сустрэчу з гледачом у гэты вечар артысты тэатра пачалі з капусніка пра тэатральнае жыццё. Першым на сцэну падняўся галоўны рэжысёр тэатра Васіль Сявец, які павіншаваў прысутных са святам ды нагадаў, што тэатр — гэта артысты і гледачы разам.
У зале на пярэднім плане загадчык аддзела культуры райвыканкама Галіна Данільчык і дырэктар тэатра Аляксей Ткачоў
Затым да галоўнага рэжысёра паравозікам з вялікім чамаданам далучыліся артысты і пачалося дзейства пра жыццё тэатра.
У гэтым дзействе на сцэне месцы хапіла і дырэктару тэатра Аляксею Ткачову, і загадчыку аддзела культуры Слонімскага райвыканкама Галіне Данільчык.
Няўрымслівы галоўны рэжысёр
Незаўважна капуснік перайшоў у камедыю “Вось табе і гоцаца”.
Па завяршэнні спектакля дырэктар зноў віншаваў прысутных са святам, коратка распавёў пра поспехі свайго тэатральнага калектыву, які, хоць і не без цяжкасцяў, але справіўся з даведзеным тэатру планам па колькасці гледачоў у першым квартале.
Сцэна са спектакля «Вось табе і гоцаца»
Потым Аляксей Мікалаевіч перадаў слова Галіне Васільеўне, якая таксама шчыра віншавала ўсіх са святам, дзякавала артыстам за іх працу, а затым уручала Ганаровыя граматы аддзела культуры лепшым работнікам тэатра.
У вобразе
Што відавочна парадавала працаўнікоў сцэны ў святочны для іх вечар — дык гэта кветкі, падарункі і словы падзякі ад гледачоў, якія выходзілі з залы і віншавалі артыстаў і ўвесь калектыў тэатра за іх працу. Як аказалася, акрамя слонімцаў, на спектаклі ў Слонім прыязджаюць гледачы з суседніх Баранавіч, Дзятлава і Зэльвы.
«Вось табе і гоцаца»
У Міжнародны дзень тэатра 27 сакавіка артысты слонімскага драмтэатра зноў на некалькі гадзін падаравалі свята для сваіх гледачоў. Дзякуй ім за гэта!
З кветкамі ў зале
В копилке наград - Гран-при, четыре золотые медали и диплом.
Возбуждено уголовное дело.
Согласно графику четвертей и каникул на 2024/25 учебный год, утвержденному Министерством образования, зимние каникулы в…
Размер выплаты составляет 3940 рублей.
Сотрудники Слонимского ЖКХ в четверг, 21 ноября, прошли вакцинацию против гриппа.