На месцы наезду на пешахода
Каля 21.00 гадзіны 27 сакавіка ў Бераставіцкім раёне адбыўся смяротны наезд на пешахода, паведамляе ДАІ.
У Бераставіцкім раёне вечарам 27 сакавіка
23-гадовы кіроўца “Аўдзі” падчас руху ў вёсцы Масаляны ў нейкі момант убачыў, што па праезджай частцы дарогі насустрач яму ідзе мужчына з роварам у руках, але наезду пазбегнуць не змог.
Ровар
У выніку ДТЗ 69-гадовы мясцовы жыхар памёр на месцы. Па наяўнай інфармацыі, пешаход у цёмны час сутак ніяк не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі. На ровары быў у наяўнасці толькі адзін катафот ззаду.
Пасля ДТЗ
Фізічны стан пешахода і іншыя падрабязнасці гэтай смяротнай аварыі будуць выяўлены падчас праверкі, адзначае рэсурс абласной ДАІ.
Інспектары Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць пешаходаў пазначаць сябе ў цёмны час сутак флікерамі, каб абараніцца ад наезду.
Фота ДАІ