
У кватэры пасля пажару
Вечарам 26 сакавіка паступіла паведамленне пра пажар у кватэры на праспекце Кляцкова ў Гродне, паведамляе МНС.

На кухні
На месцы выратавальнікі выявілі, што ў адной з кватэр на першым паверсе адбылося ўзгаранне, пад’езд напаўняўся едкім дымам.
Работнікі МНС эвакуіравалі з вышэйшых кватэр 21 жыхара, у тым ліку 5 дзяцей.
На ліквідацыю пажару спатрэбілася 20 мінут. У кватэры агнём пашкоджана маёмасць, закопчаны сцены і столь.
Прычыну і абставіны гэтага здарэння высвятляюць спецыялісты, адзначае рэсурс выратавальнікаў.
Фота МНС