У гасцях
Для вучняў СШ №5 і гімназіі №1 інспектары Слонімскага райаддзела МНС арганізавалі захапляльную экскурсію да мясцовых выратавальнікаў, паведамляе рэсурс МНС.
Знаёмяцца з тэхнікай
Дзеці пазнаёміліся з пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікай і спецыяльным абсталяваннем, паглядзелі, як арганізаваны быт выратавальнікаў.
Прымярае баявое адзенне
Вучні мелі магчымасць прымерыць баявое адзенне, пасядзець у кабіне пажарнай машыны і пабываць у цэнтры аператыўнага кіравання, куды кругласутачна паступаюць тэлефаванні ад тых, каму патрэбна дапамога.
У пажарнай часці
Выратавальнікі нагадалі дзецям, што нельга пакідаць уключанымі без нагляду электрычныя і газавыя прыборы ды паліць сухую траву.
Напрыканцы сустрэчы госці атрымалі інфармацыйныя буклеты па бяспецы.
Фота МНС