2 красавіка на дарогах Гродзеншчыны
Многія кіроўцы ўжо “пераабулі” свае машыны на летнюю гуму, а надвор’е ў самым пачатку красавіка рэзка пагоршылася і ўзрасла рызыка патрапіць у аварыю, канстатуе ДАІ.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае кіроўцам пра неабходнасць выбару бяпечнай хуткасці, дыстанцыі і бакавога інтэрвалу пры руху ў сённяшніх умовах надвор’я і рэкамендуе пры магчымасці адмовіцца ад паездак на вялікія адлегласці.
Калі ўсё ж патрэбна ехаць, то праверце тэхнічны стан машыны і будзьце асабліва ўважлівымі на пешаходных пераходах без светлафора ў населеных пунтах, раіць кіроўцам рэсурс абласной ДАІ.
Фота ДАІ