Ілюстрацыйнае фота
Пяць пажараў адбыліся за мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці, на адным з якіх траўмаваны чалавек, паведамляе МНС.
Днём 1 красавіка гарэлі нежылыя дамы на Садовай вуліцы ў горадзе Іўе, у вёсцы Пашкінішкі Ашмянскага раёна і ў вёсцы Ціжэшкі Смаргонскага раёна. У выніку пажараў пацярпелі будынкі і маёмасць у іх.
Вечарам гэтага дня на вуліцы Кульбаксакай у Гродне гарэла гаспадарчая пабудова. Пры яе тушэнні атрымаў апёкі гаспадар. Агнём знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у пабудове.
Ноччу 2 красавіка цалкам згарэлі дзве гаспадарчыя пабудовы ў аграгарадку Бальцішкі Воранаўскага раёна.
Прычыны пажараў высвятляюцца.