Тушаць цэх у Гродне
Днём 2 красавіка адбылося ўзгаранне на тэрыторыі прадпрыемства па вытворчасці аўтамабільных фільтраў на вуліцы Белуша ў Гродне, паведамляе МНС.
На месцы выратавальнікі выявілі адкрытае гарэнне і шчыльнае задымленне ў аднапавярховым цагляным цэху.
Пераканаўшыся, што людзей у памяшканні няма, супрацоўнікі МНС аператыўна ліквідавалі пажар.
Агнём пашкоджаны папяровыя фільтры на плошчы 60 квадратных метраў. У памяшканні закопчаны сцены і столь.
Работа прадпрыемства з-за пажару парушана не была. Мяркуемая прычына ўзгарання — кароткае замыканне электраправодкі, канстатуе рэсурс выратавальнікаў.
Фота МНС