
Тут адбыўся пажар
У 07.03 раніцы 5 красавіка лідскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у шматкватэрным аднапавярховым доме ў Лідзе на вуліцы Коннава, канстатуе МНС.

У кватэры ў Лідзе
Мясцовыя жыхары сталі турбавацца, што з суседняга жытла ідзе дым і патэлефанавалі выратавальнікам.

Гарыць
На месцы супрацоўнікі МНС ліквідавалі ўзгаранне. Гаспадар кватэры, у якой здарыўся пажар, прачнуўся на крык суседзяў і выйшаў на свежае паветра.

Тушаць
У выніку пажару агнём пашкоджана маёмасць у кватэры.

Шматкватэрны аднапавярховік
Прычына ўзгарання — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, адзначае рэсурс выртавальнікаў.
Фота МНС