Ілюстрацыйнае фота
Ноччу 6 красавіка ў аграгардку Раготна Дзятлаўскага раёна загарэлася гаспадарчая пабудова на прыватным падворку, паведамляе МНС.
У выніку пажару пабудова цалкам знішчына агнём.
Вечарам 5 красавіка на Маладзёжнай вуліцы ў Свіслачы гарэў легкавік “Форд-Сіерра” . Агнём пашкоджана абсталяванне маторнага адсека машыны.
Раніцай 5 сакавіка на вуліцы Коннава ў Лідзе гарэў жылы дом. У выніку агнём знішчаны ложак, закопчаны сцены і столь у доме.
Прычыны пажараў высвятляюцца.