Наверх
Слоним
пасмурно
-3 °C
Зельва
пасмурно
-3 °C
Волковыск
пасмурно
-4 °C
Мосты
пасмурно
-3 °C
Дятлово
пасмурно
-3 °C
Барановичи
пасмурно
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Затрымалі п’янага кіроўцу ў Гродзенскім раёне: за 0,6 праміле яму  пагражае штраф у 3200 рублёў і пазбаўленне правоў кіравання на 3 гады

6 апреля 2022 9:55
Поделиться:

П'яны затрыманы

Каля 10 гадзін раніцы ў панядзелак на аўтадарозе “Гродна – Ружаны – Івацэвічы” ў Гродзенскім раёне супрацоўнікі ДАІ спынілі для праверкі дакументаў і фізічнага стану кіроўцу “Сеата”, канстатуе рэсурс абласной ДАІ.

Падчас размовы з 67-гадовым жыхаром Гродна інспектары заўважылі ў яго прыкметы алкагольнага ап’янення.

Медыцынскае асведчанне паказала 0,6 праміле алкаголю.
У пратаколе мужчына патлумачыў, што напярэдадні вечарам выпіў 250 грамаў гарэлкі і больш спіртных напояў не ўжываў.

Цяпер яму пагражае штраф у 3200 рублёў і пазбаўлення правоў кіравання транспартнымі сродкамі на тры гады з наступнай здачай экзамена ў ДАІ.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram