Мамы
Гутарка з бацькамі ў дзіцячым садку №6 у Слоніме
Падчас гутаркі інспектар звярнуў увагу бацькоў на тое, што дзеці спазнаюць свет і не шукаюць небяспеку. Але іх цікаўнасць, вялікая рухавасць, эмацыйнасць і адсутнасць пачуцця небяспекі могуць стаць прычынай траўмавання. Таму бацькі павінны стварыць бяспечны асяродак для прабывання дзіцяці і навучаць яго правілам бяспекі дома, на вуліцы і падчас гульняў.
Падчас сустрэчы
Падчас прагляду прэзентацыі ад дарослых патрабавалася змадэліраваць надзвычайную сітуацыю, да якой можа прывесці паказаны на малюнку прадмет, і самастойна выпрацаваць правілы бяспекі, каб прадухіліць падобныя выпадкі.
Падчас навучання інспектары рэкамендавалі бацькам выкарыстоўваць мультымедыйныя матэрыялы па асновах бяспечнай жыццядзейнасці з рэсурсу МНС ды ўсталяваць на свае смартфоны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач”.
Фота МНС