Інспектары Слонімскага райаддзела МНС сустрэліся бацькамі выхаванцаў садка №6 у Слоніме і правялі з імі заняткі па стварэнню бяспечных умоў пражывання дзяцей, паведамляе рэсурс выратавальнікаў.
Гутарка з бацькамі ў дзіцячым садку №6 у Слоніме
Падчас гутаркі інспектар звярнуў увагу бацькоў на тое, што дзеці спазнаюць свет і не шукаюць небяспеку. Але іх цікаўнасць, вялікая рухавасць, эмацыйнасць і адсутнасць пачуцця небяспекі могуць стаць прычынай траўмавання. Таму бацькі павінны стварыць бяспечны асяродак для прабывання дзіцяці і навучаць яго правілам бяспекі дома, на вуліцы і падчас гульняў.
Падчас сустрэчы
Падчас прагляду прэзентацыі ад дарослых патрабавалася змадэліраваць надзвычайную сітуацыю, да якой можа прывесці паказаны на малюнку прадмет, і самастойна выпрацаваць правілы бяспекі, каб прадухіліць падобныя выпадкі.
Падчас навучання інспектары рэкамендавалі бацькам выкарыстоўваць мультымедыйныя матэрыялы па асновах бяспечнай жыццядзейнасці з рэсурсу МНС ды ўсталяваць на свае смартфоны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач”.
Фота МНС
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».