Наверх
Слоним
пасмурно
-3 °C
Зельва
пасмурно
-3 °C
Волковыск
пасмурно
-4 °C
Мосты
пасмурно
-4 °C
Дятлово
пасмурно
-4 °C
Барановичи
пасмурно
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

“Новы замак” прэзентавалі ў Лідзе. Рэпартаж

9 апреля 2022 21:50
Поделиться:

На прэзентацыі "Новага замка" ў Лідзе 9 красавіка

У другую суботу красавіка ў бібліятэцы ў Лідзе адбылася прэзентацыя 10 выпуску літаратурнага альманаха пісьменнікаў Гродзеншчыны “Новы замак”, на якой пабываў і карэспандэнт партала gs.by.

Сяргей Чыгрын уручае прэмію Уладзіміру Васько ў Лідзе

На прэзентацыю ў Ліду прыехалі з Гродна рэдактар альманах Янка Трацяк, пісьменнікі Валянцін Дубатоўка, Ала Петрушкевіч, са Шчучына — Рычард Бялячыц, са Слоніма — Сяргей Чыгрын і Мікола Канановіч, з Дзятлава завітаў Валерый Петрыкевіч, а ў Лідзе гасцей чакалі Станіслаў Суднік, Уладзімір Васько, Іван Буднік, Леанід Лаўрэш, Сяргей Чарняк, бібліятэкары і чытачы.

Станіслаў Суднік і Сяргей Чыгрын

Спачатку гасцей на правах гаспадара прывітаў пісьменнік і кіраўнік мясцовай суполкі сяброў беларускай мовы імя Францішка Багушэвіча Станіслаў Суднік.

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Анатоля Іверса Уладзімір Васько

Пачалася імпрэза з прыемнай урачыстасці — лідскага паэта і пісьменніка Уладзіміра Васько ўганаравалі прэміяй імя Анатоля Іверса, якая была заснавана абласной пісьменніцкай суполкай Гродзеншчыны ў 2019 годзе.

Затым рэдактар альманаха Янка Трацяк распавёў пра працу над выпускам юбілейнага 10 нумару “Новага замка”.

Добрым словам узгадаў Янка Трацяк знаных пісьменнікаў, сталых аўтараў альманаха Аляксея Пяткевіча і Юрку Голуба, якія зусім нядаўна адышлі ў лепшы свет, але працягваюць сваё жыццё ў нашай літаратуры.

Бюст Ларысы Геніюш у лідскай бібліятэцы

Далей кожны з прысутных аўтараў альманаха атрымаў слова. Пісьменнікі абмяркоўвалі змест апошняга нумару, выказваліся пра змены, якія адбыліся з выданнем за гэтыя 10 гадоў. Аўтары чыталі вершы і ўрыўкі з празаічных твораў, узгадвалі калег, якія цяпер далёка і тых, хто пакінуў гэты свет назаўсёды. І амаль у кожным выступленні, так ці інакш, закраналася тэма вайны, якая сёння хвалюе ўсіх нас.

Верш Ларысы Геніюш і беларускі крыж у лідскай бібліятэцы

— Незаўважна прамінулі дзве гадзіны нашай сустрэчы, літаратурны працэс у Прынёманскім краі працягваецца, пішуцца ў нас літаратурныя творы ў самых розных жанрах, выдаюцца літаратурныя альманахі і кнігі, жыве жывое беларускае слова, пішуцца беларускія дыктоўкі, ладзяцца літаратурныя імпрэзы, захоўваецца гістарычная памяць пра мінулае і будуецца мост у нашу беларускую будучыню, — заўважыў у сваім развітальным слове лідскі краязнаўца, пісьменнік і выдавец Станіслаў Суднік.

Фота з архіва аўтара

Наш канал в Telegram