На месцы ДТЗ
Наезд на падлетка адбыўся 12 красавіка каля 16 гадзін на вуліцы Гастэлы ў Лідзе, паведамляе рэсурс ДАІ.
35-гадовы кіроўца «Фольксвагена» з прычэпам растворапомпы пры пад’ездзе да пешаходнага перахода не справіўся з кіраваннем, выехаў на тратуар і здзейсніў там наезд на непаўнагадовую дзяўчынку.
Пацярпелую з траўмамі галавы, чэлюсці і іншымі пашкоджаннямі шпіталізавалі ў бальніцу.
Супрацоўнікі ДАІ заклікаюць кіроўцаў і пешаходаў быць асабліва пільнымі на скрыжаваннях і не дапускаць падобных здарэнняў.
Фота ДАІ