Вечарам 12 красавіка ў службу 101 паступіў званок пра пажар у двухпавярховіку на вуліцы Падольнай у Гродне, канстатуе МНС.
На месцы пажару
На месцы пажару ў пад’ездзе было моцнае задымленне. Гарэла ў аднапакаёўцы на першым паверсе.
Байцы МНС аператыўна ліквідавалі ўзгаранне матраца, пасцельных прыналежнасцяў і падлогі ў кватэры на плошчы 0,5 квадратных метра.
Высветлілася, што яшчэ да прыезду выратавальнікаў жыхар дома Ігар Зорка 1982 года нараджэння адчуў пах гарэлага, выйшаў на леснічную пляцоўку і ўбачыў клубы дыма, якія выходзілі з замочнай шчыліны суседскай кватэры.
Мужчына выбіў зачыненыя з сярэдзіны дзверы кватэры, знайшоў у пакоі і выцягнуў з памяшкання сына гаспадыні 1977 года нараджэння.
Выратвальнікі вынеслі пацярпелага на чыстае паветра і перадалі медыкам хуткай дапамогі. Ён быў шпіталізаваны з апёкам рукі.
Эвакуацыя жыхароў не спатрэбілася, адзначаецца ў паведамленні.
Выратавальнікі заклікаюць жыхароў рэгіёна адмовіцца ад курэння ў сваіх дамах і кватэрах, не кідаць недапалкі на падлогу, карыстацца попельніцамі ды ўсталяваць у хаце пажарныя апавяшчальнікі.
Фота і відэа МНС
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».