
У Лідзе знайшлі снарад
Падчас земляных работ у Лідзе 10 красавіка супрацоўнікі будаўнічай фірмы адкапалі 76-міліметровы артылерыйскі снарад, як мяркуюць, часоў Другой сусветнай вайны, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Боепрыпас рабочыя не сталі чапаць, а пра знаходку паведамілі праваахоўнікам. На месца была выклікана сапёрна-піратэхнічная група. Вайскоўцы забралі снарад і потым знішчылі яго.
Праваахоўнікі заклікаюць грамадзян, каб у падобных выпадках не чапалі небяспечную знаходку, а адразу паведамлялі пра яе ў міліцыю.
Фота УУС