
Каністры з палівам у гаражы механізатара
43-гадовы механізатар аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Лідскага раёна нейкі час зліваў з трактара паліва і прывозіў яго дамоў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Калі гэтая інфармацыя дайшла да аператыўнікаў Лідскага РАУС, яны атрымалі санкцыю пракурора і правялі вобшук па месцы жыхарства механізатара.
У яго гаражы міліцыянеры знайшлі 900 літраў саляркі і 100 літраў бензіна. Мужчына патлумачыў, што паліва ён зліваў з трактара і прывозіў дамоў.
Раней трактарыст праблемаў з законам не меў, цяпер па факце крадзяжу яго дзеянням дадуць прававую ацэнку, гаворыцца ў паведамленні.
Фота УУС Гродзенскага аблвыканкама