
Падчас сустрэчы

Уважліва слухаюць
Інспектары МНС распавялі пра сітуацыю з пажарамі ў краіне, вобласці і раёне, растлумачылі прычыны, якія ім садзейнічаюць.

У зале
Работнікі МНС напомнілі патрабаванні Правілаў пажарнай бяспекі, якія неабходна выконваць, каб не дапусціць пажараў на працы і дома.

Сустрэча ў садзіку
Выратавальнікі прасілі прысутных не перагружаць электрасетку бытавымі электрапрыборамі і не карыстацца няспраўным пячным ацяпленням і электраабсталяваннем.

Размова пра бяспеку на працы і дома
Бацькоў папярэдзілі пра недапушчальнасць пакідання малалетніх дзяцей без нагляду і настойліва рэкамендавалі навучыць іх асновам бяспечнай жыццядзейнасці.





Напрыканцы сустрэчы выратавальнікі знаёмілі прысутных з мабільным дадаткам “МНС Беларусі. Дапамога побач” і ўручалі ім тэматычныя інфармацыйныя буклеты.

З буклетамі
Фота МНС