На мехдвары сельгаспрадпрыемства
У аўторак, 20 красавіка, супрацоўнікі абласнога УУС праверылі працу сельгаспрадпрыемства ў перыяд пасяўноў у вёсцы Кашалёва Навагрудскага раёна, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
У шафёраў прадпрыемства міліцыянеры знайшлі каністры з 60 літрамі фарбаванага паліва.
Колькасць выяўленага на мехдвары метала не адпавядала дадзеным дакументацыі. Праход на тэрыторыю рамонтных майстэрняў і складоў прадпрыемства не кантраляваўся.
Усё гэта садзейнічае крадзяжу маёмасці і пашкоджанню тэхнікі прадпрыемства, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС