Брагу і самагон канфіскавалі ў Лідзе
Незаконную вытворчасць самагону міліцыянеры выявілі ў цэнтры горада ў гаспадарчай пабудове на прыватным падворку дачкі 63-гадовага мясцовага рамесніка, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Лідскія міліцыянеры забралі самагонны апарат і канфіскавалі больш за 1000 літраў вадкасці, падобнай на брагу.
У гаражы мужчына захоўваў 100 літраў гатовага да ўжывання самагону.
Спіртавыя вадкасці адпраўлены на экспертызу, гаворыцца ў паведамленні.
Фота Лідскага РАУС