На месцы аварыі ў Гродне
Каля 15 гадзін 21 красавіка ў Гродне на вуліцы Дзяржынскага адбылася аварыя з удзелам матацыкла, паведамляе ДАІ.
Папярэдне ўстанавілі, што 24-гадовы матацыкліст на “Хондзе” рухаўся прама ў накірунку вуліцы Пушкіна, а ў гэты час налева паварочваў легкавы “Фольксваген”, кіроўца якога не ўступіў матацыклісту дарогу.
Пасля сутыкнення
Пасля сутыкнення матацыкліста шпіталізавалі. На месцы працавала следча-аператыўная група, каб выявіць усе акалічнасці здарэння.
У матацкле пры сутыкненні быў дэфарміраваны паліўны бак. Каб не дапусціць узгарання на месцы ДТЗ працавалі супрацоўнікі МНС, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ