Фото: pixabay.com
23 красавіка на Гродзеншчыне адбыліся тры пажары, паведамляе МНС.
У Смаргоні раніцай гарэла кватэра на вуліцы Юбілейнай, а днём — лазня на вуліцы Леніна. Пашкоджаны будынкі і маёмасць у іх. Людзі не пацярпелі.
Вечарам гэтага дня ў вёсцы Енчы Воранаўскага раёна гарэў нежылы дом. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены і перакрыцці ў будынку.
Прычыны пажараў высвятляюцца.