
Біятуалет у Гродне
Яшчэ 5 крсавіка ў Гродне маладыя людзі “пабілі” біятуалет на вуліцы горада, наносячы ўдары нагамі, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Білі па ім нагамі
Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Гродна ўстанавілі асобы 15-ці і 16-гадовага навучэнцаў гродзенскага каледжа, калі яны ўжо і забыліся пра сваю гісторыю з біятуалетам, адзначаецца ў паведамленні.
18 красавіка супраць іх завялі крымінальную справу па ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэкса РБ “Хуліганства”. Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць арышт, абмежаванне ці пазбаўленне свабоды.

Пашкодзілі
Крымінальная адказнасць за такое злачынства наступае з 14 гадоў, нагадваюць ахоўнікі правапарадку.
Фота УУС