Ілюстрацыйнае фота
У 06.44 раніцы 25 красавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар жылога дома ў вёсцы Зарачанка Гродзенскага раёна, канстатуе МНС.
У выніку пажару агнём пашкоджаны сцены, перакрыцці і дах дома. Прычына ўзгарання высвятляецца.
За апошнія суткі гэта быў адзіны пажар у Гродзенскай вобласці, адзначаецца ў паведамленні.