Матацыкл пасля падзення
28 красавіка каля 10 гадзін раніцы ў Гродне адбылося ДТЗ з удзелам матацыкла, паведамляе ДАІ.
На месцы ДТЗ
35-гадовы матацыкліст рухаўся па вуліцы Перамогі з боку Славінскага. Пры павароце налева мужчына не справіўся з кіраваннем і ўпаў.
Прычына падзення — наезд на невялікую гурбу пяску і дарожнага пылу, якія ўтварыліся за першыя месяцы вясны. Яны і сталі прычынай ролікавага эфекту на дарозе, адзначаецца ў паведамленні.
Матацыкліст адкаціў матацыкл на стаянку сервіснага цэнтра, а сам звярнуўся па медыцынскую дапамогу. Дыягназ — пералом ключыцы са змяшчэннем.
Фота ДАІ