За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці будуць узнагароджаны дзве сланімчанкі.
Гэта работніца каўбаснага цэха Слонімскага мясакамбіната Аксана Літвінская і хатняя гаспадыня з вёскі Тушэвічы Слонімскага раёна Вольга Чучва.
Адпаведны ўказ аб узнагароджанні Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 красавіка.