Ілюстрацыйнае фота
Дзяўчына, якая падняла трубку, адразу папрасіла перавесці ёй на картку за свае паслугі 125 рублёў.
Мужчына перавёў грошы і зноў патэлефанаваў на той жа нумар. На гэты раз дзяўчына сказала, што патрэбна дамовіцца з яе менеджарам і перадала трубку мужчыне.
Мужчына паведаміў, што патрэбна яшчэ ўнесці страхавы ўзнос. Калі кліент перавёў 320 рублёў у якасці стархавога ўзносу, аказалася, што і гэтага недастаткова, і ён перавёў яшчэ 220 рублёў.
Пасля трох плацяжоў гродзенец зноў патэлефанаваў менеджару, і той паведаміў, што патрэбны яшчэ і чацвёрты ўнёсак.
Аднак да таго часу на рахунку замоўніка інтымных паслуг ужо не засталося сродкаў, і ён прапанаваў перадаць грошы, якіх не хапала, дзяўчыне пры сустрэчы. Але на такіх умовах супрацоўнічаць з ім адмовіліся.
25 красавіка ў адносінах да неўстаноўленай асобы па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа за махлярства, адзначаецца ў паведамленні.