30 красавіка ў Слоніме адзначылі юбілей 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, якая дыслакуецца ў Слоніме.
Гвардзейцы ўрачыста прайшліся па цэнтральных вуліцах горада Слоніма, дэманструючы выпраўку і сваё прафесійнае майстэрства, праехала механізаваная тэхніка.
Імпрэза праходзіла на цэнтральнай плошчы Слоніма.
Віноўнікаў урачыстасці з юбілеем павіншаваў старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч. Ён пажадаў воінам гвардзейскай брыгады мірнага неба над галавой, моцнага здароўя і дабрабыту.
Пасля адбыліся паказальныя выступленні 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, падчас якіх байцы прадэманстравалі сваё майстэрства і навыкі рукапашнага бою.
На святочным мерапрыемстве быў арганізаваны выязны гандаль.