Ілюстрацыйнае фота
Раніцай 1 траўня гарэў прыватны жылы дом у вёсцы Лоша Астравецкага раёна, паведамляе МНС.
У выніку пажару знішчана падлога на плошчы 2 квадратныя метра, закопчаны сцены, столь і маёмасць у доме.
На падлозе ў жылым пакоі знайшлі мёртвым гаспадара дома.
Прычына ўзгарання высвятляецца.