У палоне мотаблока
Днём 30 красавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра неабходнасць дапамогі мужчыне, нага якога аказалася заціснутай фрэзай мотаблока падчас правядзення работ на прысядзібным участку ў Іўі, канстатуе МНС.
Мотаблок
Аддзяленне мясцовай пажарнай аварыйна-выратавальнай часці адправілася на месца. Там ужо медыкі хуткай дапамогі зрабілі пацярпеламу абязбольваючы ўкол.
Выратавальнікі падкапалі глебу і з дапамогай спецыяльнага аварыйна-выратавальнага прыстасавання вызвалілі нагу з палону фрэзы.
Пацярпелага 1967 года нараджэння паклалі на насілкі і аднеслі ў машыну хуткай медыцынскай дапамогі для шпіталізацыі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота і відэа МНС