У нядзелю і панядзелак, 8 і 9 траўня, Слонімскі драмтэатр пакажа спектаклі для дзяцей і дарослых.
Для юных гледачоў артысты тэатра падрыхтавалі музычную казку з усходнім каларытам «Чароўная лампа Аладзіна», якую пакажуць 8 і 9 траўня. Пачатак у 12 гадзін.
Дарослыя гледачы змогуць паглядзець 8 траўня драму «Трэцяе вока», а 9 траўня — спектакль «Белы ліст» (на беларускай мове). Пачатак у 17 гадзін.