Дэкаратыўная ваза
Жыхар вёскі Далбеневічы Дзятлаўскага рёна 4 траўня прыйшоў на магілу да сваякоў і заўважыў, што нехта ўкраў тры дэкаратыўныя вазы для кветак коштам 300 рублёў, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Пацярпелы паведаміў пра здарэнне ў Дзятлаўскі РАУС.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што да гэтага злачынства мае дачыненне 40-гадовы жыхар раёна. У мужчыны была забрана ўкрадзеная маёмасць.
Цяпер вяскоўцу прыйдзецца адказваць па артыкуле “Крадзеж” крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, адзначаецца ў паведамленні.