Ілюстрацыйнае фота
Днём 6 траўня ў вёсцы Дорагава Карэліцкага раёна гарэў жылы дом, паведамляе МНС.
На пажары загінуў гаспадар дома 1952 года нараджэння. Агнём пашкоджана падлога на плошчы 1 кв.м., закопчаны сцены і столь.
Ноччу 7 траўня ў аграгарадку Індура Гродзенскага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агнём знішчаны дах і перакрыцці будынка.
Прычына пажараў высвятляюцца.