Эвакуацыя
6 траўня слонімскія выратавальнікі правялі практычныя заняткі з адміністрацыяй і работнікамі раённага краязнаўчага музея імя Стаброўскага па выпрацоўцы плана эвакуацыі пры пажары, паведамляе МНС.
Задымленне
Каб стварыць абставіны, набліжаныя да рэальых пры пажары, работнікі МНС прымянілі спецыяльную дымавую ўстаноўку, задзейнічалі аўтаматычныя сістэмы пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння людзей.
Падчас трэніроўкі атпрацаваны алгарытм дзеянняў перасаналу па эвакуацыі наведвальнікаў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў і тушэнню ўмоўнага пажару.
Старшы інспектар МНС Юрый Булыга даў ацэнку дзеянняў кожнага работніка і патлумачыў, як правільна прымяняць пярвічныя сродкі пажаратушэння, самавыратавальнікі і ўстаноўкі пажарнай аўтаматыкі ў выпадку рэальнай небяспекі і адказаў на пытанні.
Шыльда музея
Фота МНС