Ілюстрацыйнае фота
Вечарам 9 траўня гарэў дачны дом на тэрыторыі садовага таварыства каля вёскі Тарусічы Гродзенскага раёна, паведамляе МНС.
У выніку пажару пашкоджаны дах і перакрыцце будынка. Прычына ўзгарання высвятляецца.
За апошнія суткі гэта быў адзіны пажар у Гродзенскай вобласці, адзначаецца ў паведамленні.