
Размова ў "Апельсіне"
У межах рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных” інспектары Слонімскага райаддзела МНС арганізавалі работу “Пляцоўкі бяспекі” ў краме “Апельсін”, паведамляе рэсурс выратавальнікаў.

З мамамі
Падчас інтэрактыўнай гутаркі выратавальнікі распавялі наведвальнікам, як арганізаваць бяспечныя ўмовы для малалетніх дзяцей і заклікалі дарослых не пакідаць іх без нагляду.

Гутарка
Удзельнікі гутаркі праходзілі тэставанне па правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях, паўтаралі асновы бяспечнай жыццядзейнасці і вызначалі небяспечныя фактары ў жытле і на вуліцы.

Бацька з буклетам
Для замацавання атрыманых ведаў прадстаўнікі МНС уручылі бацькам інфармацыйныя буклеты з карыснымі парадамі, а дзецям — тэматычныя размалёўкі.

Малыш з расфарбоўкай
Фота МНС