
Пасля наезду
Каля 12 гадзін дня 13 траўня на вуліцы Якуба Коласа ў Смаргоні адбыўся наезд на пешахода, паведамляе ДАІ.

На месцы ДТЗ
69-гадовы кіроўца “Шкоды” рухаўся па вуліцы Якуба Коласа ў Смаргоні і пры выездзе на галоўную дарогу, падчас павароту налева, здзейсніў наезд на 58-гадовую мясцовую жыхарку, якая пераходзіла праезджую частку па рэгуляваным пеашаходным пераходзе на дазвольны сігнал сфетафора.
У выніку здарэння, жанчына з закрытым пераломам крыставіны і таза была шпіталізавана ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, гаворыцца ў паведамленні.
Фота ДАІ