Бровар
Супрацоўнікі Навагрудскага РАУС у лесе каля адной з мясцовых вёсак выявілі месца самагонаварэння, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Падчас вырабу самагону былі затрыманыя жыхары суседняга раёна 1973 і 1983 гадоў нараджэння.
Канфіскаваны «УАЗ»
Будаўнічы міксер, вадзяная помпа, бензагенератар, электрападаўжальнік і іншыя прыстасаванні забяспечвалі тэхналагічны працэс атрымання напою. Сыравіну і гатовы прадукт перавозілі на аўтамабіле “УАЗ”.
Міліцыянеры канфіскавалі ўсё пералічанае разам з машынай, самагонным апаратам, амаль 100 літрамі самагону і 500 кілаграмамі мукі, адзначаецца ў паведамленні.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Фота і відэа УУС